Чаму Творца хоча выратаваць усіх жывых істотаў
 

Чаму Творца хоча выратаваць усіх жывых істотаў?! Бо Ён любіць усё існае! Бо жыццё ўсім жывым істотам падарыў Ён.

Калі Нябеснае цела знаходзіцца на апошніх стадыях фармавання, стабільнасці, псавання і руйнавання, Творца патраціў 200 мільёнаў гадоў на стварэнне «Трох Сфераў», арганізоўваючы розныя формы і магчымасці для выратавання ўсіх жывых істотаў. І ў той жа час закладаў чалавечую культуру, мысленне і паводзіны. Ён таксама выкарыстоўваў сваё боскае цела, каб зжыць грахі ўсіх жывых істотаў! Ён аддаў усё, што меў, каб выратаваць усіх жывых істотаў.

Для таго каб людзі маглі адпавядаць боскім патрабаванням, калі пачнецца стадыя выратавання ў канцы часоў, цягам апошніх 200 мільёнаў гадоў у свеце пераўвасабляліся бясконцыя падзеленыя целы Творцы, закладаючы чалавечую культуру і ахоўваючы чалавечую мараль. За доўгія гады гісторыі, цягам дзясяткаў мільёнаў гадоў, жывыя істоты пераўвасабляліся, чакаючы апошняга моманту. Паступова сапраўдныя целы жывых істотаў (уключаючы ўсе этнічныя групы) у большасці сваёй завязалі разнастайныя сямейныя сувязі з Творцам, і таму Творца стаў яшчэ больш любіць сваіх людзей. Калі насталі канцавыя часы, для лепшага поўнага выратавання жывых істотаў, тыя істоты, якія не маюць такіх сувязяў с Творцам, у гэты час не могуць быць людзьмі. Сапраўднае цела людзей у свеце ўжо ва ўсіх выпадках — гэта Ягоныя людзі. У гэты час нават тыя боскія істоты, у якіх вераць людзі ў свеце і якія ў свой час пераўвасабляліся ў людзей, каб навучаць Закону або расказваць Даа, таксама ўсе Ягоныя людзі. Мэта была ў тым, каб Бог, выкарыстоўваючы чалавечае цела, заклаў аснову для боскай культуры, патрэбнай для таго, каб Творца ў самым канцы мог ратаваць людзей у свеце; разнастайныя артадаксальныя рэлігіі, якія былі перададзеныя ў гісторыі, таксама існуюць для таго, каб падтрымліваць людскую мараль у чаканні часу, калі ў самым канцы Творца будзе ратаваць людзей. Творца мае права любіць сваіх людзей, і Ён будзе любіць яшчэ больш тых, хто, на Ягоную думку, варты любові. Гэта Ягонае права, ніхто не мае права ўмешвацца! Гэта Ягоная найвышэйшая міласць для жывых істотаў!

Творца — Уладар усіх багоў у Нябесным целе. Ён Уладар усіх уладароў, Творца каралёў усіх каралёў і Ўладар усіх жывых істотаў, у тым ліку ўсіх людзей, багоў і матэрыі ў «Трох Сферах», якія Ён стварыў. Ягоная любоў — гэта найвышэйшая міласць для ўсіх жывых істотаў! Гэтая любоў — найбольшы гонар для чалавека на свеце!

Настаўнік Лі Хунджы
17 красавіка 2023 г.