Falun or Law wheel

Сціслыя ўводзіны ў Фалунь Дафа

Фалунь Дафа (іншая назва Фалуньґун) — гэта школа самаўдасканальвання сістэмы Буды, якая дазваляе дасягнуць высокага ўзроўню. Яна была заснаваная спадаром Лі Хунджы. Асновай вучэння з'яўляецца «асіміляцыя з уласцівасцю Сусвету "Джэнь-Шань-Жэнь" ("Ісціна-Дабрыня-Цярпенне"). Практыка праходзіць пад кіраўніцтвам найвышэйшае ўласцівасці Сусвету, згодна з прынцыпам эвалюцыі Сусвету». Вучэнне Майстра Лі выкладзена ў многіх работах, сярод якіх кнігі «Фалуньґун», «Джўань Фалунь», «Метад поўнае дасканаласці па Закону Буды Фалунь», «Сутнасць стараннага ўдасканальвання» і зборнік вершаў «Хун Інь». Гэтыя ды іншыя работы перакладзены на 38 моў. Яны выдаюцца і распаўсюджваюцца па ўсім свеце.

У практыцы Фалунь Дафа асноўная ўвага надаецца ўдасканальванню свядомасці ды маральнасці, або «Сіньсін», што лічаць ключавым элементам для павелічэння энергіі Ґун. Вышыня Ґун чалавека прама прапарцыйная яго Сіньсін. Паняцце «Сіньсін» уключае ў сябе трансфармацыю Дэ (маральнасці, белае матэрыі) і кармы (чорнае матэрыі). Яно таксама ўключае ў сябе цярпенне, усведамленне ды адмову, гэта значыць адмову ад жаданняў і прывязанасцяў звычайных людзей, ды здольнасць перажываць цяжкія выпрабаванні. Гэтае паняцце ахапляе вельмі многія рэчы.

Фалунь Дафа таксама ўключае ў сябе ўдасканальванне цела, якое ажыццяўляецца шляхам выканання адмысловых практыкаванняў. Адной з мэтаў выканання практыкаванняў з'яўляецца ўмацаванне звышнатуральных здольнасцяў практыкоўцы ды энергетычных механізмаў з дапамогай яго (яе) магутнае сілы Ґун. Іншая мэта — гэта выпрацоўка многіх жывых істотаў у целе практыкоўцы. У практыцы на высокім узроўні з'яўляецца Дасканалае немаўля, а таксама развіваецца шмат здольнасцяў. Практыкаванні Фалунь Дафа неабходныя для трансфармацыі ды ўдасканальвання такіх рэчаў. Такая ўсёабдымная практыка ўдасканальвання душы і цела патрабуе ўдасканальвання ды выканання фізічных практыкаванняў, дзе прыярытэтам над практыкаваннямі з'яўляецца менавіта ўдасканальванне. Ґун чалавека проста не будзе павялічвацца, калі ён толькі выконвае практыкаванні і не ўдасканальвае Сіньсін. Такім чынам, практыкаванні з'яўляюцца дапаможным сродкам для дасягнення Поўнае дасканаласці.

Фалунь Дафа ўключае ў сябе ўдасканальванне Фалунь, або «Кола Закону». Фалунь — гэта разумны аб'ект, які верціцца ды складаецца з матэрыі высокай энергіі. Фалунь, які Настаўнік Лі Хунджы ўкладвае ў ніжнюю частку жывата практыкоўцаў, знаходзіцца ў іншых прасторах ды пастаянна круціцца дваццаць чатыры гадзіны на суткі. (Сапраўдныя практыкоўцы могуць атрымаць Фалунь, чытаючы кнігі Майстра Лі, гледзячы курс яго 9-ці відэалекцыяў, слухаючы курс яго 9-ці аўдыялекцыяў, або займаючыся разам з вучнямі Фалунь Дафа). Фалунь дапамагае практыцы праходзіць аўтаматычна. Гэта азначае, што Фалунь пастаянна ўдасканальвае практыкоўцаў, нават калі яны не выконваюць практыкаванні штохвілінна. З усіх практык, якія сёння распаўсюджваюцца ў свеце, толькі Фалунь Дафа дазваляе дасягнуць стану, калі «Закон удасканальвае чалавека».

Фалунь, які круціцца, мае такія ж уласцівасці, як і Сусвет, і з'яўляецца сусветам у мініяцюры. Фалунь сістэмы Буды, інь і ян сістэмы Даа і ўсё ў дзесяцібаковым свеце адлюстравана ў Фалунь. Калі Фалунь круціцца ўнутр (па гадзіннікавай стрэлцы), ён выратоўвае практыкоўцу, бо паглынае велізарную колькасць энергіі з Сусвету ды ператварае яе ў энергію Ґун. Фалунь таксама выратоўвае іншых, калі круціцца навонкі (супраць гадзіннікавае стрэлкі), таму што ён выпускае энергію, якая можа выратаваць любога чалавека ды выправіць любыя няправільныя станы. Такім чынам, усе, хто апынуўся каля практыкоўцаў, атрымліваюць карысць.

Фалунь Дафа — «гарманічны ды азораны мудрасцю. Яго прыёмы простыя, бо Вялікі шлях да Ісціны заўжды просты і даступны». Фалунь Дафа з'яўляецца ўнікальным з васьмі прычын:

1. Удасканальваецца Фалунь, а не дань.

2. Фалунь удасканальвае чалавека, нават калі ён не выконвае практыкаванні.

3. Удасканальваецца галоўная свядомасць, такім чынам, менавіта сам чалавек атрымлівае энергію Ґун.

4. Удасканальваюцца як розум, так і цела.

5. Практыка складаецца з пяці простых практыкаванняў, якія лёгка вывучыць.

6. Не трэба выкарыстоўваць думкі, каб нешта накіроўваць, няма звязаных з гэтым рызыкаў, а энергія Ґун павялічваецца хутка.

7. Месца, час і кірунак свету падчас выканання практыкаванняў не маюць значэння, таксама няма рытуалаў для завяршэння практыкі.

8. Цела Закону Настаўніка абараняе практыкоўцу, таму можна не баяцца шкоды з боку благіх істот.

Такім чынам, вучэнне Фалунь Дафа цалкам адрозніваецца ад звычайных метадаў практыкі або тых, у якіх выпрацоўваюць «унутраны эліксір», альбо дань.

Практыка Фалунь Дафа адразу ж пачынаецца на высокім узроўні. Гэта самы зручны, хуткі, дасканалы ды каштоўны метад практыкі для тых, хто мае такі лёс, або практыкаваў на працягу многіх гадоў па іншых метадах, але не змог выпрацаваць Ґун.

Калі Сіньсін і Ґун практыкоўцы дасягнуць пэўнае вышыні, ён можа дасягнуць дыяментанятленнага цела ў звычайным грамадстве. Чалавек можа таксама дасягнуць «адкрыцця Ґун», Прабуджэння і падняцца на высокія ўзроўні. Тым, хто мае вялікую рашучасць, варта практыкаваць па гэтым сапраўдным вучэнні, імкнуцца дасягнуць свайго найвышэйшага ўзроўню, падвышаць свой Сіньсін ды адмовіцца ад сваіх прывязанасцяў. Толькі ў гэтым выпадку магчыма Поўная дасканаласць.

Цаніце — Закон Буды перад вамі.